У Шклове Лукашэнка змяніў свой маршрут, у чыноўнікаў пачалася паніка
24 студзеня Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Шклоў. Меркавалася, што ён наведае толькі завод газетнай паперы. Аднак кіраўнік дзяржавы нечакана вырашыў змяніць свае планы. Ён вырашыў таксама наведаць масларобны завод, льнозавод і дрэваапрацоўчае прадпрыемства. У чыноўнікаў пачалася паніка. Як інфармуе БЕЛТА, пакуль Лукашэнка быў на заводзе газетнай паперы, яны тэлефанавалі на згаданыя прадпрыемствы з папярэджаннем: "Тэрмінова ўсім скажыце: едзе прэзідэнт!"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.