У школы вяртаюць вучэбна-вытворчыя камбінаты для дзесяцікласнікаў

У школы вяртаюць вучэбна-вытворчыя камбінаты для дзесяцікласнікаў

Навучальны план на 2017-2018 навучальны год зацвердзіла Міністэрства адукацыі. У ім плануюцца некаторыя новаўвядзенні, піша tut.by

Напрыклад, у новым навучальным годзе ва ўсіх класах будзе аднолькавая колькасць гадзін рускай і беларускай мовы.

У гімназістаў 5-7-х класаў па-ранейшаму застанецца 5 урокаў замежнай мовы (5 гадзін на тыдзень). А школы атрымаюць магчымасць дадаваць дзве гадзіны замежнай мовы да стандартных трох урокаў. У 8-м класе па 5 урокаў замежнай мовы змогуць праводзіць і гімназіі, і школы.

У 8-м класе і гімназісты, і школьнікі могуць вывучаць на павышаным узроўні і любы іншы навучальны прадмет або некалькі навучальных прадметаў. Колькасць гадзін на кожную дысцыпліну вызначаецца дырэктарам установы з улікам кадравага забеспячэння, стану вучэбна-матэрыяльнай базы, пажаданняў вучняў і іх бацькоў.

Акрамя таго, для дзесяцікласнікаў, якія навучаюцца ў школах, уводзіцца "Працоўнае навучанне" — раней гэты прадмет заканчваўся ў дзевятым класе. Плануецца, што дзесяцікласнікі будуць аддаваць на працоўнае навучанне 6 гадзін на тыдзень — фактычна, гэта азначае вяртанне вучэбна-вытворчых камбінатаў (ВВК). Адзначаецца, што ў рамках гэтага прадмета, дзесяцікласнікі "будуць атрымліваць прафесійныя навыкі, асвойваючы адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (службоўцаў)".

Дарэчы, дзесяцікласнікі-гімназісты абыйдуцца без "Працоўнага навучання".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі