У Шумілінскім раёне на керамічным заводзе траўмаваныя трое рабочых
У Шумілінскім раёне на тэрыторыі Абольскага керамічнага завода траўмаваныя трое рабочых, працаўнікі "Прамэнергадзяржбуду". Здарэнне адбылося раніцай 16 сакавіка. Рабочыя ва ўзросце 40, 35 і 33 гадоў займаліся рамонтнымі работамі. Яны атрымалі цялесныя пашкоджанні ў выніку падзення са столевага перакрыцця цэха, які знаходзіўся на рэканструкцыі, паведамляе БЕЛТА.
Следчыя агледзелі месца здарэння, зафіксавалі матэрыяльныя сляды, правялі апытанні, прызначылі экспертызы, вывучаюць дакументы, адзначыла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Інна Гарбачова.