У Слоніме горкі засыпалі пяском, каб на іх не каталіся дзеці
На Гродзеншчыне горкі, дзе каталіся дзеці, сталі засыпаць пяском, перадае Радыё "Свабода". У прыватнасці, так ужо засыпалі горкі ў Слоніме.
Такім чынам улады змагаюцца з катаннем на цюбінгах. Гэтая забаўка лічыцца небяспечнай: гэтай зімой некалькі дзяцей атрымалі траўмы пры катанні на цюбінгах, а ў Магілёве мужчына загінуў пры катанні з горкі.
Пасля гэтага гродзенскія ўлады вырашылі ўключыць горкі ў маршруты патрулявання міліцыі.