У Слонімскім раёне жанчына правалілася ў тэхнічны калодзеж і загінула
Тэхнічны калодзеж / Телерадиокомпания "Гродно"
Жыхарка Слонімскага раёна правалілася ў тэхнічны калодзеж, які быў размешчаны на тэрыторыі лазні ў вёсцы Паўлава, і загінула. Яна патанула. Глыбіня калодзежа была тры метры, распавядае "Тэлерадыёкампанія Гродна".
Жанчына ішла на працу. Але ў нейкі момант перастала адказваць на званкі. Гэта выявіла яе дачка, распавяла бацьку, і той адправіўся на пошукі. Цела жонкі з калодзежа ён дастаў сам — яшчэ да прыезду ратавальнікаў. Ідзе следчая праверка.