У Слуцкім раёне на пажары ў полі загінуў 11-гадовы хлопчык
На месцы трагічнага здарэння
Увечары ў нядзелю ў Слуцкім раёне каля вёскі Навінкі на пажары ў полі загінуў 11-гадовы хлопчык. Як паведамляе Следчы камітэт, дзеці ва ўзросце 10-13 гадоў гулялі каля цюкоў з саломай. Хтосьці з іх запальнічкай падпаліў іх. Дзеці спрабавалі самастойна ліквідаваць узгаранне, але нічога не атрымалася.
Сястра загінулага прыбегла да бабулі і расказала пра пажар, а яна выклікала ратавальнікаў. Яны і знайшлі падчас ліквідацыі пажару цела дзіцяці.
У выніку пажару знішчаныя 35 тон саломы ў рулонах. Прычына пажару — "свавольства дзяцей з агнём", піша прэс-служба МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.