У Слуцкім раёне патануў 14-гадовы хлопчык
На беразе вадаёма знайшлі верхнюю вопратку падлетка і яго ровар
У Слуцкім раёне патануў 14-гадовы хлопчык. Трагічны выпадак адбыўся ў вёсцы Казловічы. Бацькі паднялі трывогу, калі заўважылі адсутнасць сына. Пошукі з удзелам міліцыянераў і ратавальнікаў працягваліся амаль шэсць гадзін.
Як паведамляе Следчы камітэт, на беразе вадаёма, які знаходзіцца паблізу вёскі, ляжалі верхняя вопратка падлетка і яго ровар. Ратавальнікі знайшлі ў вадзе цела без прыкмет жыцця. СК адзначае, што вадаём тэхнічны і для купання не прызначаны.
Валанцёры паведамлялі, што хлопчык паехаў на ровары на прагулку каля 18-й гадзіны 1 траўня. Адзначалася, што ён з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. СК паведамляе, што бацькі пачалі пошукі 2 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.