У Слуцку ў падтрымку маршрутчыкаў за 5 дзён сабралі 20 тысяч подпісаў!
У Слуцку ў падтрымку маршрутчыкаў за 5 дзён сабралі 20 тысяч подпісаў! Іх збіраюцца перадаць у Адміністрацыю прэзідэнта. Пры гэтым збор подпісаў будзе працягнуты. Пра гэта паведамляе сайт kurjer.info. Улічваючы, што ў горадзе жыве каля 60 тысяч жыхароў, лічба выглядае проста фантастычна. Яна паказвае, якое незадавальненне сярод мясцовых жыхароў выклікала новаўвядзенне. З 26 лютага міжгароднія маршруткі ў Беларусі мусяць працаваць па новых правілах. З-за гэтага ў многіх гарадах яны прыпынілі сваю дзейнасць.