У Смаргоні зноў затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана

Рамуальд Улан у Смаргоні / https://www.facebook.com/ulan.roma
Рамуальд Улан у Смаргоні / https://www.facebook.com/ulan.roma

У Смаргоні зноў затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана, паведамляюць праваабаронцы. У чым яго абвінавачваюць на гэты раз, пакуль невядома. Да панядзелка Улан будзе ў ізалятары часовага ўтрымання.

Рамуальд Улан — прадпрымальнік, былы ўладальнік і рэдактар недзяржаўнай "Новай газеты Смаргоні" (1996-2005). У пачатку 2021-га ён быў асуджаны на 2,5 года "хіміі" за "паклёп" у дачыненні міліцыянераў, якія выступалі сведкамі на судах. Суд палічыў яго вінаватым у распаўсюдзе ў сацсетках "непраўдзівай інфармацыі". Праваабаронцы прызналі Рамуальда Улана палітвязнем. На волю ён выйшаў на амністыі ў траўні 2023-га.

Нядаўна Улан адбыў трое сутак арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі