У "спіс тэрарыстаў" дадалі Сафію Сапегу і яшчэ 10 чалавек

Сафія Сапега / БЕЛТА
Сафія Сапега / БЕЛТА

Камітэт дзяржбяспекі ўнёс у "спіс тэрарыстаў" яшчэ 11 чалавек, паведамляюць праваабаронцы. Цяпер у ім 1026 прозвішчаў, 278 з якіх належаць грамадзянам Беларусі.

Падставай для дадавання ў спіс КДБ назваў тое, што набылі законную моц прысуды па крымінальных справах, заведзеных за распальванне варожасці.

Новыя фігуранты спісу: Юрый Калодны, Мікалай Даніш, Барыс Кім, а таксама палітвязні Максім Ярашэнка, Сяргей Савіч, Арцём Воўна, Рыгор Грыг, Павел Мякіш, Валерый Барзенка, Андрэй Касцоў і расіянка Сафія Сапега.

Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам, калі беларускія ўлады прымусова пасадзілі самалёт Ryanair. Дзяўчыну прызналі вінаватай у адміністраванні тэлеграм-канала, дзе публікаваліся звесткі беларускіх сілавікоў. Ёй прысудзілі 6 гадоў калоніі.

Лукашэнка заяўляў пра магчымасць перадаць яе ў Расю, аднак гэта так і не адбылося. Памілавання расіянка таксама не атрымала, хаця яе сям'я цалкам выплаціла кампенсацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі