У справе палітзняволенай "знайшлі памылкі", Аліну Гораву асудзілі другі раз

Аліна Горава / Facebook

Аліна Горава / Facebook

У справе палітзняволенай "знайшлі памылкі", 21-гадовую Аліну Гораву асудзілі другі раз, паведамляе "Медыязона" са спасылкай на сваю крыніцу. Вясной ёй быў прызначаны год "хатняй хіміі". Той прысуд адмянілі (яго апратэставаў пракурор). Цяпер яна будзе адбываць паўтара года "хатняй хіміі".

Гораву затрымалі 27 сакавіка, у дзень, калі яна атрымала дыплом геадэзіста. За кратамі ў магілёўскай турме № 4 у яе абвастрыліся хранічныя захворванні. У красавіку праваабаронцы прызналі дзяўчыну палітзняволенай. Суд прайшоў у траўні ў Круглым у Магілёўскай вобласці. Суддзя Дзмітрый Сасноўскі асудзіў Аліну Гораву на адзін год "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах. Яе вызвалілі ў зале суда.

Пасля праваабаронцам стала вядома, што Горава знаходзіцца пад хатнім арыштам па новай крымінальнай справе. І вось 6 верасня прайшоў новы суд. Справу Горавай зноў разглядаў суд у Круглым. Падчас агалошвання прысуду суддзя сказала, што Аліна Горава "раней не была асуджана".

Разам з Горавай судзілі Алесю Фрыгіну і Паўла Таланава. Фрыгінай прызначылі 1,5 года "хатняй хіміі", Таланаву — 2 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі