У стартавым матчы Euro2024 Германія ярка абыграла Шатландыю
Гол у браму шатландцаў
У стартавым матчы Еўра-2024 гаспадары турніру — зборная Германіі — разграміла каманду Шатландыі з лікам 5:1.
Ужо да 20-й хвіліне немцы забілі два галы, а пасля выдалення на 45-й хвіліне шатландскага абаронцы Раяна Партэуса і рэалізаванага за гэта парушэнне пенальці другі тайм фактычна стаў фармальнасцю.
Сёння заўзятараў чакаюць матчы Венгрыя — Швейцарыя, Іспанія — Харватыя і Італія — Албанія. А ўкраінцы правядуць сваю першую гульню на турніры ў панядзелак — супраць Румыніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.