У Століне 11 верасня прагучаць выбухі і перакрыюць вуліцы

Міліцэйскія вучэнні

Міліцэйскія вучэнні / МУС

11 верасня ў Століне пад кіраўніцтвам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова пройдзе інструктарска-метадычны занятак "Столін-2024". Як паведамляе прэс-служба МУС, удзельнікі будуць вучыцца спыняць дзейнасць незаконных узброеных фармаванняў.

Жыхароў і гасцей горада папярэджваюць, што падчас мерапрыемстваў плануюцца выбухі піратэхнікі і перамяшчэнне спецтэхнікі.

У прыватнасці, з 7:00 да 16:00 будуць перакрывацца наступныя вуліцы: Дзяржынскага (ад Леніна да дома 107), Чырвонаармейская (ад Талстога да Савецкай), Інтэрнацыянальная (ад Леніна да Чкалава), Савецкая (ад Палескай да Чкалава), Горкага (ад стаянкі да Чкалава), Чкалава (ад Талстога да Савецкай), Карла Маркса (ад д. 10 да вул. Чкалава), Церашковай (ад Савецкай да стаянкі АСВОД).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі