У Столінскім раёне кантрабандысты выкінулі з цягніка 93 кг сала (фота)
У Столінскім раёне кантрабандысты выкінулі з цягніка 93 кг сала, якое прывезлі з Украіны. Яны збіраліся пазней яго забраць і нелегальна прадаць, аднак памежнікі заўважылі кантрабанду і цяпер шукаюць яе гаспадароў.
Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, у памежнікаў была інфармацыя пра планы кантрабандыстаў і яны іх чакалі. Яны сабралі ўсе мяхі з салам, якія былі скінуты з цягніка Сарны — Гарынь. Уся кантрабанда была знішчана.
Фота: gpk.gov.by