У Столінскім раёне мужчына пайшоў у журавіны і патануў
Журавіны
Столінскія следчыя праводзяць праверку па факце гібелі мужчыны, які пайшоў у журавіны і патануў. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам. На балоце мужчына быў разам са знаёмымі — мужам і жонкай 40 і 45 гадоў. Разам яны сабралі некалькі мяшкоў ягад, загрузілі іх у лодку і паплылі да берага.
Лодка ад цяжару пачала тануць, усе трое апынуліся ў вадзе. Муж і жонка ўплаў дабраліся да сушы, а мужчына не хацеў кідаць ягады і спрабаваў выцягнуць за сабой адзін з мяшкоў. У нейкі момант ён знік з поля зроку. Цела мужчыны зараз шукаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.