У Стоўбцах адмянілі мітынг у падтрымку Ціханоўскай — раптоўна здарылася "аварыя"

У Стоўбцах адмянілі мітынг у падтрымку Ціханоўскай — раптоўна здарылася "аварыя"

У Стоўбцах адмянілі мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Яе на мясцовым стадыёне ў панядзелак мусілі праводзіць давераныя асобы. Аднак, як паведамляе тэлеграм-канал "Краіна для жыцця", перад сустрэчай на стадыёне з'явілася тэхніка — нібыта здарылася аварыя і ўзнікла патрэба правесці рамонтныя працы. Браму зачынілі. Рамонт у выніку адклалі на аўторак. На месца прыехалі прадстаўнікі райвыканкама і міліцыянеры (на відэа).

У выніку арганізатары заявілі, што "пляцоўка не падрыхтавана, а таксама ёсць засцярогі, што рыхтуюцца затрыманні". Таму было вырашана "у мэтах агульнай бяспекі" сустрэчу не праводзіць.

4 жніўня Святлана Ціханоўская збіраецца правесці мітынгі ў Слуцку і Салігорску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі