У Streamline пракаментавалі сітуацыю з ліквідацыяй
Цэнтр вымушаны спыніць выкладчыцкую дзейнасць (ілюстрацыйнае фота)
У Streamline пракаментавалі сітуацыю з ліквідацыяй. На якіх падставах яна адбываецца, у навучальным цэнтры дагэтуль не ведаюць.
Заснавальнік і дырэктар Навучальнага цэнтра "Адукацыйныя тэхналогіі" (пад яго эгідай працавалі моўныя курсы) Эдуард Цалюк напісаў у Instagram пра "няпростыя прававыя абставіны". 22 кастрычніка ва ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама супрацоўнікам цэнтра давялі інфармацыю аб пачатку працэдуры яго ліквідацыі. Аднак рашэння не паказалі і не назвалі падставы, на якіх яно прынятае. Таму быў накіраваў ліст у Мінгарвыканкам з просьбай даць доступ да рашэння аб ліквідацыі.
Напярэдадні стала вядома, што на пачатку кастрычніка ў офіс навучальнага цэнтра прыехала фінансавая міліцыя. Сілавікі правялі ператрус, заблакавалі рахункі, што робіць немагчымым любыя разлікі. Цалюк піша, што цэнтр вымушаны спыніць выкладчыцкую дзейнасць і аказанне паслуг, пры гэтым пакуль не мае магчымасці вярнуць грошы навучэнцам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.