У структуры МУС Беларусі адбыліся кадравыя прызначэнні

У структуры МУС Беларусі адбыліся кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка сваімі ўказамі здзейсніў кадравыя прызначэнні ў сістэме Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Прызначаны новы начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, ім стаў Алег Маткін. З 2014-га палкоўнік Маткін быў першым намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС, начальнікам штабу. Ранейшы кіраўнік Дэпартамента выканання пакаранняў генерал-маёр міліцыі Сяргей Дарошка мінулай восенню стаў начальнікам мінскай міліцыі. Першым намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі стаў палкоўнік Ігар Бурмістраў, які з 2015 года быў начальнікам аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі.

Таксама Лукашэнка прызначыў начальніка УУС Мінскага аблвыканкама. Ім стаў генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кавальчук. 6 лютага яму споўніцца 46 гадоў. Дагэтуль Кавальчук ачольваў УУС Магілёўскага аблвыканкама. Летась ён кіраваў аперацыяй па вызваленні закладнікаў у аддзяленні банку ў Магілёве. Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама прызначаны Ігар Шчарбачэня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі