У студэнцкім інтэрнаце Гродна зафіксавалі ўспышку адру

У студэнцкім інтэрнаце Гродна зафіксавалі ўспышку адру

У Гродне ў студэнцкім інтэрнаце на БЛК, 3 уведзены каранцін: там зафіксавалі ўспышку адру. Пра гэта піша hrodna.life са спасылкай на супрацоўнікаў інтэрната.

У інтэрнаце забароненыя наведванні. Такім чынам спадзяюцца спыніць эпідэмію. 

15 траўня ў Гродне зафіксавалі ўспышку адру. Як паведаміла галоўны санітарны лекар Гродна і Гродзенскага раёна Яніна Шарэнда, выяўлена ўжо пяць выпадкаў захворвання. Крыніцамі вірусу пераважна становяцца людзі, якія прыязджаюць з-за мяжы. 

Спецыялісты раяць перад сезонам адпачынкаў зрабіць прышчэпкі тым, хто збіраецца выязджаць за мяжу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі