У студзені ў Беларусі было прададзена ў 2,5 разы больш новых аўто, чым год таму

Аўтосалон Geely

Аўтосалон Geely

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі растуць, канстатуюць эксперты Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА). У студзені было прададзена 1882 машыны гэта ў 2,5 разы больш, чым у студзені год таму.

Па словах экспертаў, пакупнікі аддаюць перавагу "вядомым маркам і наяўнасці надзейнага сэрвіснага абслугоўвання". Вядомыя маркі ў беларускім варыянце гэта кітайскі Geely і расійская LADA. Кітайскі брэнд, які мае зборачную вытворчасць у Беларусі, застаецца безумоўным лідарам. На яго долю прыпадае 62% продажаў (у студзені было прададзена 1203 аўтамабіля). Таксама беларусы купілі 204 аўтамабілі LADA і 152 аўтамабілі яшчэ аднаго кітайскага брэнда Dongfeng.

З улікам сітуацыі на рынку і прыходу новых аўтамабільных брэндаў у БАА мяркуюць, што ў наступныя месяцы продажы таксама будуць расці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі