У студзені ў Мінску ад камунальных паслуг адключылі больш за 1550 кватэраў

У студзені ў Мінску ад камунальных паслуг адключылі больш за 1550 кватэраў

За 2017 год у 18 554 кватэрах Мінска былі адключаныя некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі. Такая мера ўжываецца ў сувязі з запазычанасцю па аплаце жыллёва-камунальных паслуг і плаце за карыстанне жылымі памяшканнямі. 

У студзені 2018-га гэты пералік папоўніла яшчэ 1551 кватэра, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны".

Камунальнікі кажуць, што пасля двух месяцаў запазычанасці ўласнікам і наймальнікам накіроўваюць пісьмовае папярэджанне пра неабходнасць на працягу пяці дзён унесці плацяжы, у тым ліку пеню. Пры нявыплаце даўжнікам прыпыняюць аказанне некаторых камунальных паслуг. Пераважна ім адключаюць элктрычнасць. Радзей адключаюць ваду, газ і тэлеантэны.

У найбольш складаных выпадках камунальнікі падаюць заявы ў суд на спагнанне пазыкі. У даўжнікоў могуць апісаць маёмасць, накласці арышт на маёмасць і фінансы, а таксама абмежаваць права на кіраванне транспартам і забараніць выезд з краіны.

Самыя злосныя даўжнікі могуць пазбавіцца жылля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі