У суботу чакаецца да +25 градусаў, месцамі пройдуць моцныя дажджы
У суботу, 25 траўня, уначы ападкі прагназуюцца месцамі, а ўдзень — амаль па ўсёй Беларусі. Месцамі пройдуць навальніцы, на Гомельшчыне магчымыя моцныя дажджы. Вецер падчас навальніц будзе з парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +8 да +14 градусаў (у Гомельскай вобласці — 15-16 са знакам плюс), удзень — ад +19 да +25.
У нядзелю, 26 траўня, ападкі прагназуюцца пераважна на захадзе Беларусі.