У суботу чакаецца дождж з мокрым снегам, а пад вечар мароз

У суботу чакаецца дождж з мокрым снегам, а пад вечар мароз

У суботу, 14 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні парывісты. Уначы па захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца моцны парывісты вецер. 

Уначы будзе ад -4 да +2. Удзень чакаецца 0...+6, аднак на працягу дня тэмпература паветра панізіцца да 1-5 градусаў марозу. 

У нядзелю прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі пройдзе кароткачасовы снег, днём будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны, уначы парывісты, па ўсходзе — месцамі моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 4-9 градусаў марозу, удзень будзе ад -1 па паўночным усходзе да +7 па паўднёвым захадзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі