У суботу на поўдні Беларусі будзе да 31 градуса цяпла
Летам на беларускім Палессі / З архіва Еўрарадыё
Сіноптыкі аб'явілі ў Беларусі на 26 жніўня аранжавы ўзровень небяспекі. У суботу на поўдні нашай краіне будзе да 30-31 градуса цяпла.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +14 да +18 градусаў (у Мінску — ад +14 да +16), у дзённыя гадзіны — ад +23 да +31 (у сталіцы — 26-28 цяпла).
Уначы месцамі, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Месцамі ў дзённыя гадзіны ападкі моцныя, з парывістым ветрам.
У нядзелю ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. Будзе цёпла, але з дажджамі. На Гомельшчыне прагназуецца да +32.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.