У суботу па большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы

Восень у Беларусі

Восень у Беларусі / Еўрарадыё

У суботу, 30 верасня, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, удзень — воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы будзе пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі па краіне магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўднёвы, удзень з пераходам на заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 са знакам "плюс", месцамі будзе 5-8 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца ад +17 па паўночным захадзе да +26 па паўднёвым усходзе Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі