У суботу ў Беларусі будзе ад 0 да -14
У суботу, 9 студзеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Такі прагноз перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца кароткачасовы снег. На некаторых участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні слабы.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад -11 да -18. На поўначы прагназуюць да 24 градусаў марозу, у паўднёва-заходніх раёнах -5...-10.
Удзень сіноптыкі абяцаюць ад 0 градусаў на паўднёвым захадзе да -14 на паўночным усходзе.
Фота: БЕЛТА