У суботу ў дзённыя гадзіны ў Беларусі будзе ад - 2 да +3 градусаў

У суботу ў дзённыя гадзіны ў Беларусі будзе ад - 2 да +3 градусаў

У суботу, 6 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў дзённыя гадзіны на паўднёвым усходзе магчымы кароткачасовы невялікі снег. На поўначы краіны парывы ветру могуць дасягаць 14 м/с. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў нядзелю шмат дзе па краіне вецер узмоцніцца да 15-20 м/с.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў (месцамі на Віцебшчыне — да -12, у Мінску — 4-6 марозу), удзень — ад -2 да +3 (у сталіцы — ад 0 да +2).

У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі