У суботу ў Беларусі будзе да 5 градусаў цяпла
Месцамі чакаецца туман
У суботу, 30 лістапада, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог па ўсходзе краіны. Уначы і раніцай месцамі магчымыя слабыя туман і галалёд.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — (у сталіцы — 1-3 цяпла).
У нядзелю, у першы дзень каляндарнай зімы, ападкі не прагназуюцца. Уначы на Гомельшчыне будзе да 7 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны па краіне — ад 0 да +6. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў панядзелак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.