У суботу ў Беларусі будзе да 5 градусаў цяпла, прагназуюцца дажджы
У пачатку зімы
У суботу, 28 снежня, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца невялікія дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які магчымы месцамі.
На працягу сутак тэмпература паветра складзе ад 0 да +5 градусаў (у Мінску — 1-3 цяпла).
У нядзелю ў многіх раёнах краіны таксама магчымы невялікі дождж (магчымы і мокры снег). На працягу сутак будзе ад -1 да +5 градусаў. На дзённыя гадзіны панядзелка па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы і мокры снег. Уначы чакаецца ад -2 да +3, удзень — ад +1 да +5.
Як стала вядома, у навагоднюю ноч у Беларусі будзе "тэмпературная анамалія".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.