У суботу ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж
У суботу, 3 красавіка, у Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог уначы і раніцай.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +2 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — 3-9 цяпла (у сталіцы — ад +5 да +7).
У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.