У суботу ў Беларусі захаваецца ветранае надвор'е
Ветранае надвор'е будзе суправаджацца кароткачасовымі дажджамі / Ілюстрацыйнае фота, РІА Навіны
На большай частцы тэрыторыі Беларусі ў суботу, 23 кастрычніка, чакаюцца кароткачасовыя дажджы з моцным, парывістым ветрам, паведамляюць сіноптыкі. Пры гэтым парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.
У Мінску днём будзе воблачна з праясненнямі, тэмпература паветра складзе ад 6 да 8 градусаў са знакам "плюс". У Брэсце і Гродне будзе 7-9 градусаў цяпла, у Віцебску, Гомелі і Магілёве чакаецца 7-10 градусаў са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.