У свеце зафіксавана больш за 10 млн выпадкаў COVID-19
Парыжанка ў абарончай масцы / Reuters
28 чэрвеня колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце дасягнула 10 млн. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца на сайце Універсітэта Джона Хопкінса — аўтарытэтнай пляцоўкі, якая сочыць за распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі.
У сусветных лідарах па COVID-19 — ЗША, Бразілія, Расія, Індыя і Вялікабрытанія
У той жа час, амаль 500 тысяч чалавек памерлі ад наступстваў, выкліканых інфекцыяй.
Мільён новых выпадкаў заражэння дадаўся ўсяго за 6 дзён. Планку ў 9 млн каранавірус пераадолеў 22 чэрвеня. Распаўсюд хваробы крыху запаволіўся — папярэдні мільён COVID-19 набраў усяго за пяць дзён.
Аднак навукоўцы і медыкі глядзяць на сітуацыю са стрыманым песімізмам. Яны асцерагаюцца паўторнага вітка хваробы праз тое, што еўрапейскія краіны паступова выходзяць з каранцінаў і адкрываюць межы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.