У Светлагорскім раёне МАЗ пераехаў дзяўчыну, якая ляжала на дарозе

У Светлагорскім раёне МАЗ пераехаў дзяўчыну, якая ляжала на дарозе

У Светлагорскім раёне “МАЗ” пераехаў 27-гадовую дзяўчыну, якая ляжала пасярод дарогі. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Гомельскую абласную ДАІ, здарэнне адбылося ўначы 20 ліпеня каля пасёлка Сасновы Бор. Пацярпелая ляжала па цэнтры праезнай часткі і, як ў мяркуецца, была стане алкагольнага ап’янення.

У выніку здарэння пацярпелая атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні і была шпіталізаваная ў Светлагорскую раённую лякарню.

У той жа дзень у Гомельскім раёне ў дарожнай аварыі загінуў пасажыр аўтамабіля “Фіят” 1967 года нараджэння. За рулём быў бяспраўнік — ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на абочыну і ўрэзаўся ў бетонную агароджу, пасля чаго перакуліўся. Шафёр атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі