У Светлагорску 2-гадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха

У Светлагорску 2-гадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха

У Светлагорску 2-гадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха. Як інфармуе сайт ranak.by, здарэнне адбылося ўвечары 22 чэрвеня. Дзіця выціснула з акна маскітную сетку і паляцела ўніз. Дзяўчынка ўпала на клумбу, яна выжыла, знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі.

Лекары кажуць, што ў пацярпелай пашкоджанае лёгкае. Падазрэнні на пералом пазваночніка не пацвердзіліся. У Светлагорск выклікалі спецыялістаў з Гомеля для кансультацыі і вырашэння пытання транспарціроўкі дзяўчынкі ў абласную дзіцячую клінічную бальніцу.

Як паведамляла Еўрарадыё, роўна месяц таму 2-гадовы хлопчык выпаў з акна 8-га паверха ў Брэсце. Ён памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў. Такія здарэнні з дзецьмі сёлета фіксаваліся і раней. У пачатку траўня ў сталіцы двухгадовая дзяўчынка выпала з 7-га паверха, а ў сакавіку ў Магілёве загінула 2-хгадовае дзіця, яно выпала з акна 5-га паверха.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі