У Светлагорску на вуліцы ў адзін дзень памерлі два мужчыны

У Светлагорску на вуліцы ў адзін дзень памерлі два мужчыны

У Светлагорску на вуліцы ў адзін дзень памерлі два мужчыны. І ў першым, і ў другім выпадку гэта былі пенсіянеры. Як інфармуе сайт ranak.me, 21 лютага каля 12-й гадзіны на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка 69-гадовы мужчына ехаў на ровары. Раптам ён пачаў падаць і ўдарыўся аб дрэва. Медыкі, якія прыехалі на месца, канстатавалі смерць. У мужчыны былі праблемы са здароўем, звязаныя з сардэчнай недастатковасцю.

Каля 18-й гадзіны ў Маладзёжным мікрараёне на вуліцы раптоўна ўпаў сталы мужчына. Выратаваць яго не ўдалося, ён памёр.

Дакладныя прычыны смерцяў будуць названыя па выніках экспертыз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі