У Светлагорску ўдзельніка пікета "затрымалі" работнікі хуткай дапамогі

Пікет спрабаваў правесці ў Светлагорску 25 лістапада грамадскі актывіст інвалід першай групы Юрый Ляшэнка. Такім чынам ён спадзяваўся звярнуць увагу грамадскасці і ўлад на праблемы інвалідаў.

Аднак як толькі а 15-й гадзіне на цэнтральнай плошчы мужчына паспрабаваў разгарнуць плакат, яго аператыўна "затрымалі" работнікі хуткай дапамогі. Актывіста ў літаральным сэнсе аднеслі ў машыну хуткай разам з інваліднай каляскай, паведамляе БелаПАН.

Ляшэнка апынуўся ў райннай бальніцы, дзе яго апытвала міліцыя.

Нагадаем, грамадскі актывіст планаваў правесці пікет 22 лістапада ў цэнтры Светлагорска. Аднак мясцовыя ўлады не далі на гэта дазвол. Тады Юрый Ляшэнка рашыўся на правядзенне несанкцыянаванай акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі