У Свіслачы ўспамінаюць паўстанцаў
Сёння, 27 кастрычніка, у Свіслачы праходзіць штогадовая акцыя ўшанавання паўстанцаў 1863 году.
Удзельнікі Дня памяці ўскладуць кветкі да помнікаў кіраўнікоў паўстання — Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту. Таксама адбудзецца наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся рэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх. Тут у 1997 годзе актывісты дэмакратычнага руху усталявалі памятны крыж.
Акрамя таго запланаваны невялікі канцэрт.