У Тайландзе п'яны грамадзянін Беларусі напаў на паліцэйскіх, яго будуць судзіць
Беларус аказаў адчайнае супраціўленне
У Тайландзе моцна п'яны грамадзянін Беларусі ў адных майтках напаў на паліцэйскіх. Здарэнне адбылося ў гасцініцы на турыстычным востраве Пхукет. Паліцыю выклікалі, каб супакоіць 39-гадовага мужчыну, які скандаліў. Аднак ён аказаў супраціўленне, і паліцыянты пры дапамозе аховы гасцініцы з цяжкасцю змаглі яго затрымаць, піша bangkokpost.com.
Беларусу ўжо выставілі абвінавачванне ў парушэнні грамадскага парадку і нападзе на супрацоўнікаў паліцыі. Яго сям'я (жонка і трое дзяцей) вярнулася на радзіму (у дзень, як і было запланавана). Хулігану пагражае штраф (да 5 тысяч долараў) і (ці) зняволенне ад 2 гадоў да пажыццёвага (у залежнасці ад таго, наколькі цяжкія траўмы атрымалі ў сутычцы паліцыянты).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.