У тэлеграм-канале брэсцкага "Бінокля" з'явіўся прэс-рэліз міліцыі

У тэлеграм-канале брэсцкага "Бінокля" з'явіўся прэс-рэліз міліцыі

Тэлеграм-канал брэсцкага гарадскога часопіса "Бінокль" у ранейшым выглядзе спыніў сваё існаванне. Назва змененая на "Брест Live", увесь ранейшы кантэнт выдалены, а на яго месцы — перадрук міліцэйскага прэс-рэліза пра забойства з дапамогай двух малаткоў.

Галоўны рэдактар выдання Ксенія Пятровіч сказала mediazona.by, што невядомыя ўзламалі тэлеграм-канал "нейкі час таму", але перайменавалі яго толькі сёння.

"Бінокль" быў гарадскім лайфстайл-выданнем. Летам-восенню 2020 года журналісты сайта асвятлялі пратэсты. А ў студзені 2021-га супрацоўнікаў рэдакцыі пачалі цягаць на допыты. З таго часу ні сайт, ні тэлеграм-канал, у якога на піку было 22 тысячы падпісчыкаў, не працуюць.

У тэлеграм-канале брэсцкага "Бінокля" з'явіўся прэс-рэліз міліцыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі