У траўні ў Беларусі звольнілі на 17 тысяч чалавек больш, чым прынялі на працу

У траўні ў Беларусі звольнілі на 17 тысяч чалавек больш, чым прынялі на працу

У траўні ў Беларусі звольнілі на 17 тысяч чалавек больш, чым прынялі на працу (звольненыя 62,8 тысячы чалавек, а прынятыя на працу — 45,6 тысячы), паведамляе Белстат. Часцей за ўсё звальняюць у прамысловасці, гандлі, адукацыі і сельскай гаспадарцы.

У мінулым месяцы ў эканоміцы было занята 4 млн 271,8 тысячы чалавек. У траўні 2020-га гэты паказчык складаў 4 млн 323,4 тысячы. Атрымліваецца, што за год колькасць занятых у эканоміцы нашай краіны скарацілася на 51,6 тысячы чалавек.

Эксперты звязваюць зніжэнне занятых у эканоміцы з дэмаграфічнай сітуацыяй і з адтокам працоўнай сілы за мяжу, перадае БелаПАН. Беларусы сталі больш актыўна з'язджаць пасля падзей жніўня мінулага года і наступных рэпрэсій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі