У вадасховішчы "Дразды" патануў замежны студэнт
28 жніўня ў 19:40 мінскім ратавальнікам паступіла інфармацыя, што на вадасховішчы "Дразды" каля дамбы мужчына скокнуў у ваду і не выплыў. Паведаміў пра гэта відавочца здарэння, інфармуе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі прыбылі на выклік, але на паверхні вады нікога не пабачылі. Толькі ў 20:53 работнікі ТРВАД за пяць метраў ад берага дасталі з глыбіні чатырох метраў цела хлопца.
Выявілася, што гэта 19-гадовы замежны студэнт. У 20:55 медыкі з брыгады хуткай дапамогі канстатавалі смерць маладога чалавека.
Вадасховішча "Дразды" / minsk.mchs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.