У Валянціны Быкавай пералом правай рукі і трох рэбраў

У Валянціны Быкавай пералом правай рукі і трох рэбраў

89-гадовая Валянціна Быкава, сястра пісьменніка Васіля Быкава, знаходзіцца ў рэанімацыі Вушацкага раённага шпіталя. Як паведамляе Радыё "Свабода", жанчынай апякуецца яе суседка Таццяна, медык па прафесіі. Іншых пабочных асобаў да Валянціны Уладзіміраўны не пускаюць. Яе бліжэйшыя сваякі — гэта сыны Васіля Быкава: адзін жыве ў Мінску, другі — у Гродне.

Па словах суседкі Таццяны, Валянціна Быкава яе пазнала, але яна ў стане моцнага стрэсу. У яе зламаная правая рука і тры рабра з левага боку, вельмі шмат сінякоў. Наведаць пацярпелую сястру Быкава прыходзілі работнікі Вушацкага райвыканкаму. Таксама ўважліва сочаць за яе станам дактары.

Як паведамлялася раней, зранку 27 траўня невядомы зламыснік напаў на Валянціну Быкаву ў яе хаце. Жанчына не бачыла нападніка, бо ён накінуўся са спіны, заціснуў ёй рот, каб не крычала, заламаў руку і некалькі разоў стукнуў.

Па словах суседкі, нападнік уцёк, нічога не ўзяўшы з хаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі