У "Ваўчыных норах" памёр асуджаны па "наркатычным" артыкуле
ru.depositphotos.com
У сераду 24 ліпеня прыкладна а 18:05 у адным з памяшканняў папраўчай калоніі № 22, або "Ваўчыных норах", у Івацэвічах памёр 38-гадовы асуджаны. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Зміцер Іванюк:
"Памёр жыхар Брэста. У 2015 годзе ён быў прысуджаны па частцы 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса да пакарання ў выглядзе 9 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Да смерці мужчына пакутаваў на сардэчна-сасудзістае захворванне і астму".
Па словах прадстаўніка СК, бачных прыкмет гвалтоўнай смерці ў ходзе агляду трупа выяўлена не было. Па дадзеным факце Івацэвіцкім раённым аддзелам СК праводзіцца праверка. З мэтай устанаўлення прычыны смерці мужчыны прызначана судовая экспертыза.
Больш важных падзей у праграме"Еўразум"