У Ваўкавыскім раёне мужчына забіў сабаку на вачах у дзяцей
Забіты сабака / @Neman102
Супраць жыхара вёскі Рупейкі Ваўкавыскага раёна завялі крымінальную справу за "жорсткае абыходжанне з жывёлай". Пра гэта расказвае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся ў канцы ліпеня. У міліцыю звярнуліся бацькі двух дзяцей — гэтыя сем'і таксама жывуць у гэтай вёсцы. Паводле дзяцей, на іх вачах мужчына задушыў рукамі вандроўнага сабаку. Дарослыя вырашылі спачатку праверыць аповед, знайшлі цела жывёлы і толькі пасля гэтага патэлефанавалі ў міліцыю.
Падазрэнне ўпала на мясцовага жыхара, яму 51 год. Раней праблем з законам у яго не было. І гэтым разам мужчына не змог растлумачыць аператыўнікам, навошта ён гэта зрабіў. Кажа, быў правал у памяці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.