У Ваўкавыску хлопец з бітай і пісталетам напаў на помнік

У Ваўкавыску хлопец з бітай і пісталетам напаў на помнік

У Ваўкавыску 22-гадовы хлопец з бітай і пнеўматычным пісталетам напаў на помнік "Слава абаронцам Айчыны" на вуліцы Перамогі. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося апоўначы. Зламыснік пашкодзіў два асвятляльныя плафоны і пражэктар. Страты, якія панесла мясцовая камунальная гаспадарка, склалі амаль мільён рублёў.

Маладога чалавека аператыўна затрымалі супрацоўнікі дэпартамента аховы.

Адзначым, што помнік у Ваўкавыску быў урачыста адкрыты ў верасні 2012 года з удзелам міністра абароны і кіраўніка Гродзенскай вобласці (на здымку). Ён уяўляе сабой танк на пастаменце і сімвалізуе подзвіг абаронцаў Айчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі