У Венецыі аўтобус з турыстамі ўпаў з эстакады, загінулі дзясяткі людзей

Аўтобус ўпаў з вышыні дзесяці метраў

Аўтобус ўпаў з вышыні дзесяці метраў / Reuters

3 кастрычніка ў Венецыі аўтобус з турыстамі ўпаў з эстакады з вышыні 10 метраў, закрануўшы лінію электраперадачы, і загарэўся (па некаторых звестках, ён працаваў на метане, таму пасля ўдару імгненна адбылося ўзгаранне). Загінуў 21 чалавек, 18 атрымалі траўмы. Некалькі з параненых знаходзяцца ў крытычным стане, паведамляе Reuters. 

Сярод загінулых ёсць грамадзяне Італіі, Германіі і Украіны (4 чалавекі). Загінулі некалькі дзяцей.

У аўтобусе таксама былі грамадзяне Францыі і Харватыі.

Прычына аварыі пакуль невядомая. Кіроўцам быў 40-гадовы італьянец, які таксама загінуў.

У Венецыі аб'явілі жалобу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі