У Венецыі ўвялі падатак для турыстаў, якія прыязджаюць толькі на некалькі гадзін

У Венецыі ўвялі падатак для турыстаў, якія прыязджаюць толькі на некалькі гадзін

У Венецыі ўвялі падатак для турыстаў, якія прыязджаюць у горад толькі на некалькі гадзінаў. Ён складае ад 2 да 5 еўра, а ў турыстычны сезон — да 10 еўра. Падатак уключаць у нацэнку на авіябілеты, у праезд у наземным транспарце і ў кошт круізаў, інфармуе брытанскае выданне Daily Mail.

Дагэтуль турыстычны падатак плацілі толькі тыя госці італьянскага горада, якія спыняліся на начлег. Вядома, што ў 2017 годзе іх было 10 мільёнаў. Мяркуецца, што пасля новаўвядзення ўладам Венецыі ўдасца сабраць грошай на 20 мільёнаў еўра больш.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 3.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі