У Венгрыі прайшла дэманстрацыя супраць падатку на інтэрнэт (відэа)

Яны заклікалі ўлады адмовіцца ад планаў ўвесці падатак на карыстанне інтэрнэтам. Дэманстранты, скандуючы "Вызваліце ​​Венгрыю", прайшлі да галоўнага офісу кіруючай партыі "Фідэш". Нягледзячы на прысутнасць спецпадраздзяленняў паліцыі некаторыя з удзельнікаў пратэсту сталі кідаць у бок будынка старыя камп'ютарныя запчасткі, перадае ВВС

Урад абгрунтоўвае новы падатак тым, што, тэлефануючы праз інтэрнэт, людзі ўхіляюцца ад выплаты тэлефонных рахункаў. Крытыкі законапраекта лічаць, што ён накіраваны на тое, каб скараціць актыўнасць апазіцыі ў інтэрнэце. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі