У Віцебскай вобласці дзіця спрабавала пераскочыць праз вогнішча і ўпала ў агонь
Вогнішча / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Дзяўчынка-падлетак звалілася ў вогнішча ў аграгарадку Тарасенкі Віцебскага раёна, расказалі ў МНС. Яна разам з малодшымі братамі прыехала ў госці да бабулі. Напярэдадні вечарам у двары развялі вогнішча. Дзяўчынка вырашыла яго пераскочыць, але спатыкнулася і звалілася ў агонь.
Бабуля тут жа паведаміла маці, тая прыехала і адвезла дзяўчынку ў бальніцу. Медыкі дыягнаставалі ў пацярпелага падлетка апёкі рознай ступені цяжкасці, пашкоджана каля 23% цела. Распачатая праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.