У Віцебску гарэў інтэрнат філіялу акадэміі сувязі

У Віцебску гарэў інтэрнат філіялу акадэміі сувязі

У Віцебску гарэў інтэрнат філіялу Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. Здарэнне адбылося ў абед 10 лютага — на лесвічнай пляцоўцы другога паверху спрацавала пажарная сігналізацыя.

На месца здарэння прыбылі 12 адзінак спецтэхнікі МНС. На момант прыезду выратавальнікаў з вакна аднаго з пакояў ішоў дым. Узгаранне ліквідавалі за 10 хвілінаў. Меркаваная прычына здарэння — няспраўнасць электраправодкі.

Ніхто не пацярпеў, эвакуацыя не праводзілася, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі